Паўкрока да мары
І вось яно – шчасце!
Крануў бы рукамі,
Зрабіў бы – уласным.
Ды толькі паўкрока зрабіць застаецца.
Ад страху так моцна калоціцца сэрца.
Згубіць я баюся.
З нічым зноў застацца.
Вось заўтра прачнуся:
Няма болей шчасця.
І тыя паўкрока, што мне засталіся,
Камусьці, напэўна, так лёгка даліся.
Паўкрока да мары,
Да мары адзінай,
Жыццё што давала
Ў цяжкія хвіліны:
І ў летнюю спёку, і ў холад сцюдзёны –
Заўсёды і ўсюды хадзіла са мною.
Дык злітуйся, Божа,
Пашлі сілы болей,
Каб я падарожжа
Рашуча адолеў
І змог сваю мару жаданую здзейсніць –
Знайсці сваё месца ў вялікім Сусвеце!
І вось яно – шчасце!
Крануў бы рукамі,
Зрабіў бы – уласным.
Ды толькі паўкрока зрабіць застаецца.
Ад страху так моцна калоціцца сэрца.
Згубіць я баюся.
З нічым зноў застацца.
Вось заўтра прачнуся:
Няма болей шчасця.
І тыя паўкрока, што мне засталіся,
Камусьці, напэўна, так лёгка даліся.
Паўкрока да мары,
Да мары адзінай,
Жыццё што давала
Ў цяжкія хвіліны:
І ў летнюю спёку, і ў холад сцюдзёны –
Заўсёды і ўсюды хадзіла са мною.
Дык злітуйся, Божа,
Пашлі сілы болей,
Каб я падарожжа
Рашуча адолеў
І змог сваю мару жаданую здзейсніць –
Знайсці сваё месца ў вялікім Сусвеце!
Гэты верш быў напісаны ў 2003 годзе падчас абітуры. перачытаў і захацелася выкінуць. на фота я ўжо на першым курсе.

0 коммент.:
Отправить комментарий