Прысвечана маёй матулі Ірыне Янкоўскай
Што даражэй за ўсё на свеце,
Што гоіць раны, болі лечыць,
Што быццам сонца ноччу свеціць,
Даруе свет дарослым дзецям?
А даражэй за ветру спевы,
За сонца свет і шолах дрэваў,
За перамогу ў фестывалі,
За ўзнагароды і медалі,
За званні, тытулы, пасады,
І кілаграмы шакаладу,
За грошы, зліткі залатыя,
Катэджы і аўтамабілі,
За радасць чалавекам звацца –
Мне даражэй усмешка маці!
Калі надвор’е не пасуе,
Зноў маці ля акна сумуе:
Хваробы не даюць спакою,
А старасць кліча сівізною,
Мінаюць дні бесперапынна
Развагамі ў пакоях пыльных,
А ад самоты ў чалавека
Штодзень макрэюць векі.
І ты, вярнуўшыся да дому,
Ў вачах яе чытаеш стому...
І разумееш, што на свеце
Шчаслівымі бываюць дзеці,
Калі сям’я уся збярэцца –
Й матуля нашая смяецца!

Замечательный стих про улыбку мамы.Это характеризует вас,как хорошего сына...
ОтветитьУдалить