среда, 7 апреля 2010 г.

Дождж


Гэты дождж –
Гэта слёзы матулі,
Што па дзетках сумуе,
Ім памылкі даруе,
Песнь пяе.

Гэты дождж – 
Гэта люстра настрою,
Што ільецца вадою
З вышыні на прасторы –
Ціхі спеў.

Гэты дождж – 
Гэта рэха краіны,
Яе боль па руінах,
Ў так малітве Радзімы
Кропляў стук.

Гэты дождж 
Тых людзе акрыляе,
Над зямлёй падымае,
Хто заўсёды спявае
Пад дажджом.

0 коммент.:

Отправить комментарий