У цягніку едзе сотні людзей. Незнаёмых, вясёлых і сумных, разгубленых і задумлівых. Яны ўсміхаюцца табе, праходзяць побач, просяць дапамагчы апусціць верхнюю ляжанку. Ты глядзіш на іх і разумееш, што кожны з іх падарожнік, толькі з іншай мэтай, іншай матывацыяй. Нехта едзе да дому, а іншыя ў госці. Адныя з сем’ямі, другія парай, а нехта асобна. У кожнага свой прыпынак. Кагосьці там чакаюць, а кагосьці не. Адны проста едуць, а іншыя – падарожнічаюць. Ніці гэтых людзей на 7 гадзін пераплятаюцца ў адну стужку, якая цягнецца чыгуначным шлейфам па выкладзеных на зямлі жалезных рэйках. Гэтых розных людзей аб’ядноўвае адзін цягнік. І я сярод іх. Еду на сустрачу да той, якая мяне чакае, кахае, сумуе і лічыць хвіліны да нашай сустрэчы…
Каханне – вось галоўная матывацыя для майго падарожжа. Пераадолець адлегласць, змагацца са сном, перамагаць сум, вырывацца з штодзённасці – і ўсё дзеля кахання. Яно адзінае даруе надзею на будучае, яно прымушае цябе крочыць наперад, знаходзіць у нутры сябе мужнасць і веру, яна ператварае твае жаданні ў падарожжа. Яно – гэта каханне – надзяляе тваё жыццё сэнсам, а самае галоўнае – ператварае цябе ў Чалавека. Яно надзяляе цябе лёгкасцю і ты пачынаеш жыць па-за рэчаіснасцю, ты заўважаеш кроплі вады на акне, разумееш размову ветра і знаходзіш рыфму ў рытмічным стуку калёс, ты ўсміхаешся хатам-агеньчыкам – бо кахаеш! Шчыра. Аддана. І не просіш нічога ў замен. Проста кахаеш. Адно гэта пачуцце надзяляе цябе магічным дарам – размаўляць з Сусветам, разумець і адчуваць яго рух. Ты робішся часткай ланцужка вечнасці.
Ты едзеш у цягніку, пішаш у нататнік свае думкі, адчуванні, разважанні – і ўсё толькі таму, што кахаеш… проста кахаеш…

P.S.: падзяка нататніку
Калі застаешся сам-насам з сваімі думкамі, развагамі, калі адзін едзеш у цягніку, а навокал незнаёмыя людзі, і ўсе кладуцца спаць, калі не хапае суразмоўцы, то заўсёды дастаеш з заплечніка нататнік з асадкай і пачынаеш пісаць… Пісаць пра тое, што зараз напаўняе тваё нутро: пра каханне і сум, веру і расчараванні, пачынаеш занатоўваць свае назіранні, а ўражанні ператвараць у літары на аркушы. І гэта прыносіць табе асалоду, якая цябе акрыляе і падымае па-над цягніком… на 7 гадзін…

0 коммент.:
Отправить комментарий