Частка 3. Падарожжа
Калі ты сядаеш у цягнік і ён кранаецца з месца – лічы, што тваё падарожжа пачалося. Але ці тут пачатак? Тут у цягніку? Можа ля касы? Ці ў тваёй свядомасці? Стоячы на скрыжаванні, ты чакаеш сігнала святлафора, хаця ўжо даўно ведаеш, куды ідзеш і навошта. Ты выбіраеш падарожжа, прымаеш выпрабаванне лёса, адказваеш на авантуру – і едзеш! А каля касы ты ўжо стаіш і думаеш, колькі грошаў аддаць за квіток, а ў цягніку ўжо чакаеш таго, што цябе чакае за паваротам. Ты прымаеш выклік і едзеш насустрач прыгодам, знаёмішся з жыццём, назіраеш за наваколлем. Ты нібы ператвараешся ў прастору і нібы малекула крочыш па нябачнай дарозе. Ты свабодны, лёгкі ляціш насустрач свайму лёсу. Сядзіш у цягніку, а нібы знаходзішся ў бязважкасці. Твае думкі акрыляюць цябе, тваё натхненне дорыць табе крылы, і ты нібы зліваешся з Сусветам. Ты глядзіш на свет зверху, падарожнічаеш на вечнасці, занатоўваючы кожнае імгненне свайго вольнага існавання ў нататніку… на вечна…


0 коммент.:
Отправить комментарий