суббота, 27 февраля 2010 г.

Не руйнаваць!


     Апошні мой верш, на напісанне якога натхніла праграма “Обратный отсчёт”, у якой паказвалі пра Савецкія часы і разбурэнне касцёлаў. Тут жа ўспомнілася Нацкая карчма. Ніхто гвалтоўна не нішчыць, але людская абыякавасць – горшы экскаватар.

* * * 
Каплічкі ды касцёлы,
Дзе ў цішыні схаваны
Малітвы нашых продкаў, –
Навечна зруйнаваны!

І не спыніць навалы,
Радзіма ў бездыханні
З падбітымі крыламі
Загоівае раны.

А звонку крывапіўцы
З зламанымі крыжамі
Утоптваюць зямліцу,
Нібы варонаў зграя.

І стогне наваколле,
Падняцца сіл нямае,
А у касцёльным звоне 
Узрастае моц людская.

І рэхам разбурае
Савецкія законы – 
Малітва адраджае
Каплічкі ды касцёлы.


0 коммент.:

Отправить комментарий